Бабуля з трыумфам – што б тут рабілася без мяне?! – вынесла кошык.
– Схадзіць мне ў садок? – пытаюся я, зноў наперад ведаючы адказ.
– Не трэба, я сама. Лепш за лісічкамі прабяжыся, супу на вячэру наварыш.
Баба шукае сабе работу. Збіраць яблыкі, палоць грады… Я потым саджаю назад вырваныя разам з пласкухой цыбулінкі, моркву, крыжанкі.
–
Дзядзька Генік Уругваец, не ўтрымаўшыся на нагах, ухапіўся за плот, трохі пакачаўся, потым махнуў рукой, скарыўся, лёг і расцягнуўся на зямлі, схітрыўшыся яшчэ акуратна падлажыць пад галаву кепку.
–
У яго выдатны, аксамітны голас, худы твар, карычневыя рукі.
– Геніку, уставай! – бабуля пхнула яго сваім кіем. – Шчэ і сонца не зышло, а ты ўжэ набраўся!
–
Мянушка да Геніка перайшла ад дзеда, які на досвітку найноўшай гісторыі ездзіў па шчасце ў Уругвай. Цяпер усе яго нашчадкі Уругвайцы. У дзяцінстве я нават думала, што гэта іх сапраўднае прозвішча, і толькі потым даведалася, што і яны, як і ўсе ў Дабрацічах,
Так, у нас ва ўсіх тут адзін корань – з адным прозвішчам, адно да аднаго падобныя, грубыя целам, з шышкатымі галовамі і высечанымі сякерай з дрэва тварамі: таўставатае пераноссе, пукаты лоб, шырокія сківіцы і няроўныя зубы. Але ніхто не скажа на дабрацінцаў, што непрыгожыя – жыццёвая сіла дае нам нешта большае, чымся банальную саладжавую прыгажосць.
Але цяпер жыццёвая сіла Геніка Гадуна Уругвайца цалкам сышла ў зямлю пад уздзеяннем алкаголю. І ён быў здольны толькі на мастацкую дэкламацыю.
–
Мы пераглянуліся з бабуляй.
– Трэба Кацьцы наказаць, хай забярэ, – прапанавала я.
– Не дапрэ, ён цяжкі. Вынесі кажух, каб не ляжаў на зямлі, – распарадзілася баба.
Але кажуха выносіць не прыйшлося – Міхась Яраш, якога ў Дабрацічах больш зналі як
– Я яго давяду, – сказаў ён, зразумеўшы абставіны. – Граблі тут у вас пакіну. Я, тым больш, і збіраўся да вас зайсці – хацеў спытацца, – звярнуўся ён да мяне, – як у Word’зе зрабіць праверку ўкраінскай артаграфіі?
Мішык жыве тут паблізу. Хутка, пэўна, пад яго хату будуць прыязджаць экскурсіі цэлымі аўтобусамі. А пакуль што яго амаль штодня наведваюць адзіночныя экскурсанты – барадатыя задуменныя тыпусы, якіх яго практычная бабуля, Ярашыха, выкарыстоўвае для нарыхтоўкі сена і іншых пільных гаспадарчых прац. Але сёння ён вяртаўся з сенакосу адзін.