Калі санітарка абмыла і спавіла нас з Улянкай, і яна, і маці, і фельчар, які да таго часу асавеў, пабачылі, наколькі мы падобныя адна да адной. Да рысачкі. Маці падкрэслівала, што, нарадзіўшыся, мы адразу перасталі крычыць і толькі разглядаліся аднолькавымі цёмнымі вочкамі. Фельчар сказаў, што нам добра, але пасля ўсяго, што было, яго словы не мелі ўжо вагі ані для мамы, ані для санітаркі. А не крычалі мы, думаю, проста таму, што не ведалі, што будзе далей. Працягу. Не ведалі, што людзі нараджаюцца не дзеля таго, каб ім было добра. Ад сілы, яны нараджаюцца, каб добра стала каму іншаму.
Нягледзячы на абсалютнае падабенства, нас з сястрой адрозніць было лёгка: я кульгала. Доктарка ў Брэсце, куды мама павезла мяне, калі з адчаем заўважыла гэтую хібу, сказала, што рэч у
Тады стаяла позняя ўпэўненая вясна – цяпер такіх у нашых краях ужо не бывае: павевы ветру яшчэ халодныя; на пясчаных пагорках цвітуць
Ні пра маму Еву, ні пра тату, якога звалі не Адамам, а Анатолем, або
Я ўжо даўно не разглядала тыя некалькі фотаздымкаў бацькоў, якія захаваліся ў бабы – рыжыя зза недасканалага замацоўніка, запэцканыя з адваротнага боку адлюстраванні прамінулых секундаў.
Татава прозвішча таксама было Гадун, таму маме не прыйшлося мяняць пашпарт, калі яна выйшла за тату. Мне часта гаварылі, што я вельмі падобная да татавай маці, Вляны – а Уляне, якую і назвалі так у гонар бабулі, не казалі ніколі. Бабуля Уляна помніцца яшчэ больш цьмяна за бацькоў – выразам бясконцай і безабароннай дабрыні ў вачах. Паводле словаў бабы Макрыні, баба Уляна была недалуга – гэтак Макрыня называла, напрыклад, тых, хто дазваляе сябе біць. А баба Уляна ў маладыя гады, пакуль не падраслі сыны, часта бывала бітая мужам, які, дарэчы, быў на галаву ніжэйшым за яе.
І фельчара, і санітарку я потым пару разоў бачыла. Яе – у царкве ў Страдчы: хударлявая жанчына з карычневым тварам, з нашых, з вялікімі разбітымі работай рукамі, апранутая па модзе першай паловы ХХ стагоддзя – каптанчык, швэдрык, спадніца, шаляноўка. У фельчара твар быў круглы, укормлены, у чырвоных прожылках, пальцы тоўстыя, не брудныя. Апранаўся ён невыразна і танна ў брэсцкім магазіне
Дарога ад Дурычаў да нашых Дабрацічаў, па якой нас везлі з бальніцы, віецца роўным полем уздоўж мяжы; вашывыя хутаркі гайдаюцца пад цёплым сонцам, гадзючыная дуброва збоку, балота, міма Гары, адкуль відаць дамы Дабрацічаў, каля могілак, потым зноў балота – бела-баваўняныя пухоўкі сітніку, аер над брунатнай вадой, жоўтыя касачы. У адным месцы ля самага межавога дроту, калі стаць на дыбачкі, можна разгледзець на адлегласці яблыні і бэз – асабліва выразна вясной. Там, пад бэзам, стаялі Дабрацічы раней. Да трыццаць дзявятага года. Да саветаў. Да прагрэсу і гігіены.
Тут, у Страдчы, Любчы, Добратычэ праз вякі дзень пры дні калаціліся без толку ды ладу мае землякі – істоты без твараў, халодныя, у лусцы і слізі. У норах. Несвядомыя. На шчасце, іх больш няма. Прагрэс, гігіена і саветы перамаглі. Гайдаюцца пад цёплым сонцам, у плынях паветра, прывіды хутаркоў ды хутаранцаў, прывіды гадзючыных дуброваў.
Непадалёк ад нас, у Камароўцы, нарадзіўся першы, бач ты, беларускі касманаўт Пятро Клімук.[1] З Гершонаў – кампазітар Ігар Карнялюк.[2] З Заказанкі – рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько.[3] А ў нашых Дабрацічах жыве, як вы ўжо, пэўна, зразумелі, Міхась Яраш.[4]
Калі б я не запрасіла нашага знакамітага паэта Міхася Яраша дахаты, не адбыліся б два забойствы.
Баптысты не пабудавалі б сабе малельны дом.
Не пачаў бы лятаць над Дабрацічамі, Страдчэм і Заказанню турыстычны прагулачны дырыжабль апошняй мадэлі, зіхатлівы, хуткі, і наскрозь празрысты.
Многа чаго не адбылося б, каб я вынесла свой ноўтбук на двор. Але мой старэнькі ноўтбук, калі працуе не ад сеткі, брыкаецца і адколвае розныя некантралюемыя нумары, таму я запрасіла Міхася дахаты, і хутка пасля гэтага зазваніў тэлефон.
Вэлкам у Дабрацічы
Шчыра запрашаю ў Дабрацічы. Уся гэтая гісторыя,
Вёска сапраўды стаіць у харошым сасновым лесе, і сосны, якія ў нас называюцца
Праблематычна таксама наконт «першаснага бязлюддзя, бязмежнай адзіноты» ў Дабрацічах, пра якія піша Міхась. Бадай, у часы нашага дзяцінства кожны чалавек сярод старых соснаў і асінаў рабіўся падзеяй; часцей тут бегалі тхорыкі, сабалькі ды парасяты ў палосачку, але потым вакол разрасліся ракавыя пухліны дачных пасёлкаў, тут зрабілі чыгуначны прыпынак, амаль усе звяры сышлі, затое населі дачнікі.
Можа, Міхась меў на ўвазе, што іх нельга назваць людзьмі?