Книги

Рыбін горад

22
18
20
22
24
26
28
30
НаталкаБабіна1816c805-db82-11e8-b346-0cc47a5453d6Рыбін горад

Твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасьце – якое было, якое ёсьць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя каханьня, сьмерці, цудаў і ўратаваньня.

социальная проза,белорусская литература2011 be
Denis FictionBook Editor Release 2.6.6 30 October 2018 http://www.litres.ru/pages/biblio_book/?art=3904797105906d43-db83-11e8-b346-0cc47a5453d6 1.0

v 1.0

ЛитагентЭлектронная книгарня03c6de0d-db5f-11e8-880a-0cc47a545a1e
Наталка Бабіна. Рыбін горад ІП А.М. Янушкевіч Мінск 2018 978-985-7165-85-8

Наталка Бабіна

Рыбін горад

Віцю Панасюку,

Генку Азімуку,

Надзі Цецярук,

Марыі Карнялюк (Лёнісе),

Васілю Краўчуку,

Ксені Краўчук

і ўсім, хто не дажыў.

© Бабіна, Н, тэкст, 2011

© ІП А.М. Янушкевіч, 2018

© Распаўсюджванне e-book. ТАА «Электронная кнігарня», 2018

Гісторыя з чортам

Быў час, калі мяне страшэнна мучыў чорт. Ён цягаўся да мяне амаль штодня. У мяне былі пэўныя метады, каб прагнаць яго, але гэты без меры настойлівы экзэмпляр – нават істотай чорта не назавеш – вяртаўся і вяртаўся, выскокваў зноў і зноў у самы нечаканы час, у самых нечаканых месцах. Лысы, агідны. Брр… Паколькі на коне стаяла не больш не менш, як мая несмяротная душа, я жыла ў пастаянным напружанні. Кожную хвіліну чакаць пекла, якое можа адкрыцца пад вечкам рондаля, або за люстэркам, або пад паверхняй вады ў ванне – гэта страшна. Хто меў справу з чортам, той разумее, пра што я. Страх паралізаваў мае сілы. І вось аднойчы, зноў-такі зусім неспадзявана для сябе, я расправілася з чортам раз і назаўсёды. Вынайшла сродак. Магу параіць кожнаму. Дакладней, кожнай. Помню, стаяў вечар цяжкага душнага дня. Заматаная і запараная, я прыцяглася дадому з горада. Сцягнула сукенку, садрала валоглыя на ступаках панчошкі. Духата стомы мяшалася з духатой цела цяжкой бабы, я адчувала гэта, і, выцягнуўшы зпад сябе крывавы падклад, пайшла з пакоя ў ванную, каб залезці пад душ. І тут, у цёмным калідоры, зза рога на мяне выскачыў чорт. Ён спадзяваўся на нечаканасць, але яна ж згубіла яго самога. Менавіта ад нечаканасці, не думаючы, я пляснула яго крывавай шматкай – а цякло з мяне тады, як з рукава – па лысым чэрапе, аж пырснулі на белыя шпалеры цёмначырвоныя кропелькі. І яшчэ раз, і яшчэ, і яшчэ. Ударыўшы першы раз адрухова, я цяпер малаціла хуткахутка, з усёй нянавісцю, што так доўга назапашвалася ў маёй душы: «Згінь, згінь, згінь, нячыстая сіла!» І ён згінуў. Завішчаў і прапаў. І больш ніколі не прыходзіў.

Так я і дасюль не ведаю: ці то кроў месячных такая памоцная супраць чарцей, ці то засаромеўся ён таго, што спалохаўся смяротнай…

Так ці інакш, толькі больш яго не прыносіла. І не перашкаджаў ён мне рыць норы ў часе. А я, са свайго боку, ніколі не купляла пракладак, пакуль гэтае пытанне было для мяне актуальным. Пракладка не дапамагла б мне прагнаць чорта так, як дапамог кавалак вынашанай прасціны, насычаны крывёю.

Так што ёсць карысць ад фізіялогіі, нават такім, як я.

А пах крыві час ад часу я ні зсіль ні зтіль адчуваю ў паветры.

Кацілася торба